Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Туркменістана
Прыярытэтным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца ўзаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. У 2021 годзе тавараабарот склаў 20,8 млн. долараў, беларускі экспарт – 13,7 млн. долараў.
Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі цукру, шын, правадоў ізаляваных, лекавых сродкаў, спірту этылавага, малакапрадуктаў. Асноўнымі пазіцыямі беларускага імпарту сталі бялізна пасцельная і кухонная, посуд, прадметы хатняга ўжытку з пластмас, мяшкі і пакеты ўпаковачныя з тэкстыльных матэрыялаў, нятканыя матэрыялы, адзенне тэкстыльнае.
У Туркменістане дзейнічаюць больш за 10 суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Безумоўным дасягненнем двухбаковых адносін з'яўляецца супрацоўніцтва па пастаўках беларускай сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі. Дзякуючы дамоўленасцяў прэзідэнтаў, з 2009 у Туркменістан пастаўлена каля 6 тысяч трактароў «МТЗ» і больш за 10 тысяч грузавых аўтамабіляў маркі «МАЗ».