:

Адукацыя ў Беларусі

Сістэма адукацыі Беларусі развіваецца з улікам сусветных тэндэнцый, у цяперашні час у краіне налічваецца 51 установа вышэйшай адукацыі (універсітэты, акадэміі, інстытуты), у тым ліку 9 прыватнай формы ўласнасці.

У Беларусі можна атрымаць глыбокія, фундаментальныя веды па ўсіх напрамках, але больш за ўсё краіна вядомая сваімі моцнымі навуковымі школамі ў галіне фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навук, а таксама IT-адукацыі.

Навучанне на кантрактнай аснове ў беларускіх установах вышэйшай адукацыі значна танней, чым ва ўніверсітэтах ЗША, Канады і Вялікабрытаніі, а па ўзроўні падрыхтоўкі беларускія ўніверсітэты складаюць дастойную канкурэнцыю заходнім адукацыйным арганізацыям.  

Беларусь — шматнацыянальная краіна, тут лёгка змогуць адаптавацца прадстаўнікі самых розных краін і культур. Установы вышэйшай адукацыі ганарацца шматгадовым вопытам навучання і ўмовамі для адаптацыі замежнікаў: дзейнічаюць праграмы куратарства першакурснікаў, развіты інстытут студэнцкіх зямляцтваў.

Многія грамадзяне Туркменістана ўжо па вартасці ацанілі беларускую адукацыю — у беларускіх навучальных установах вучацца больш за 6500 туркменскіх студэнтаў.

Падрабязную інфармацыю аб навучанні ў Беларусі можна знайсці на афіцыйным сайце аб вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь для замежных грамадзян Studyinby.com 

У Цэнтры міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для замежных грамадзян арганізавана праца інфармацыйна-кансультацыйнага пункта па пытаннях атрымання адукацыі і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

Кантакты:

Цэнтр міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйна-кансультацыйны пункт па пытаннях навучання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул. Караля 12, офіс 9

Тэлефон: +375 29 691 38 08 (Viber, WhatsApp, Telegram, WeChat), +375 17 377 52 59, +375 17 373 52 71

Факс: +375 17 374 50 19

E-mail: edu@intcenter.by

Skype: intcenter.by

Сайты: www.intcenter.by, www.studyinby.com 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці