Супрацоўніцтва ў сферах навукі і тэхналогій, адукацыі і аховы здароўя
Двухбаковыя адносіны ў сферы навукі і тэхналогій рэгулююць:
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, падпісанае 18 чэрвеня 2009 года;
Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук Туркменістана, падпісаны 27 красавіка 2012 года.
У 2013 годзе пачала дзейнічаць Міжурадавая беларуска-туркменская камісія па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Гэты механізм закліканы сістэматызаваць сумесную работу навукова-даследчых арганізацый, знайсці пункты судакранання навуковых колаў, здольныя перарасці ў перспектыўныя праекты.
Ключавымі тэмамі беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій з'яўляюцца: мікра- і нанадыягностыка, біятэхналогіі, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, даследаванне сейсманебяспечных тэрыторый, падрыхтоўка навуковых кадраў Туркменістана ў Беларусі.
Асноўныя фарматы ўзаемадзеяння: абмен перадавымі тэхналогіямі і навукова-тэхнічнай інфармацыяй, сумесны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях і семінарах, падтрымка прамых сувязей паміж навукова-даследчымі інстытутамі і цэнтрамі.
17 лістапада 2023 г. у г.Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне Міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Па выніках выканання дасягнутых дамоўленасцей павялічылася колькасць кароткатэрміновых абменаў навуковым персаналам, актывізавалася ўзаемадзеянне па ўдзелу ў міжнародных навукова-тэхнічных мерапрыемствах (навукова-практычных канферэнцыі, семінары, трэнінгі, выставы). Заключаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве беларускіх і туркменскіх арганізацый.
Вядзецца падрыхтоўка да правядзення чацвёртага пасяджэння Міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, будуць прадметна разгледжаны стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння, вызначаны найбольш прыярытэтныя напрамкі сумеснай работы і даследаванняў.
Двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя рэгулююць:
Мемарандум паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, медыцынскай (фармацэўтычнай) навукі, адукацыі і аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам Туркменістана і Рэспублікі Беларусь, падпісаны 5 лістапада 2013 года;
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана, падпісаны 18 чэрвеня 2009 года.
Найбольш запатрабаванымі медпаслугамі, што аказваюцца ўстановамі аховы здароўя Беларусі, з'яўляюцца аказанне медыцынскай дапамогі ў галіне анкалогіі, кардыялогіі, траўматалогіі і артапедыі, трансплантацыі органаў і тканак. Туркменскія грамадзяне рэгулярна наведваюць Рэспубліку Беларусь з мэтай атрымання высокакваліфікаванай і якаснай медыцынскай дапамогі, а таксама правядзенні складаных аперацый.
Добрыя перспектывы мае лячэбна-аздараўленчы і медыцынскі турызм. Беларускія санаторыі і пансіянаты прыцягваюць грамадзян Туркменістана высокай якасцю абслугоўвання і ўмеранымі цэнамі.
Двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі рэгулююць:
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, падпісанае 27 красавіка 2012 года;
Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, падпісанае 18 чэрвеня 2009 года.
Колькасць грамадзян Туркменістана, якія жадаюць вучыцца ў Беларусі, з кожным годам павялічваецца. У беларускіх ВНУ праходзяць падрыхтоўку больш за 9000 туркменскіх студэнтаў.
З 2022 года прадстаўнікі беларускіх ВНУ традыцыйна з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі штогадовых спецыялізаваных міжнародных выставак і навуковых канферэнцый «Ахова здароўя, адукацыя і спорт у эру Адраджэння новай эпохі магутнай дзяржавы» і «Белы горад Ашхабад».