:

Інфармацыя аб працы консульскай службы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане

Час працы: панядзелак – пятніца з 9.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00 (папраўка да мінскага часу: +2 гадзіны). Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія апынуліся ў экстрэмальных сітуацыях, прымаюцца штодня.

Тэлефон: (+993 12) 48 29 27

E-mail: tm.consul@mfa.gov.by

Прыём дакументаў ажыццяўляецца толькі пры асабістай падачы альбо ад асобы, дзеючай па даверанасці:

Панядзелак — з 9.00 да 13.00
Аўторак — з 9.00 да 13.00
Серада — з 9.00 да 13.00
Чацвер — з 9.00 да 13.00
Пятніца — з 9.00 да 13.00
Субота, нядзеля — выхадныя

Выдача пашпартоў і іншых дакументаў:

Панядзелак — з 16.00 да 18.00
Аўторак — з 16.00 да 18.00
Серада — з 16.00 да 18.00
Чацвер — з 16.00 да 18.00
Пятніца — з 16.00 да 18.00
Субота, нядзеля — выхадныя

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасцi:

 — перакладу на рускую альбо беларускую мовы, заверанага натарыяльна (змацаванага гербавай пячаткай). Пераклад змацоўваецца перакладчыкам з арыгіналам дакумента. Пры немагчымасці змацаваць пераклад з арыгіналам пераклад змацоўваецца з засведчанай натарыусам ксеракопіяй дакумента, і робіцца пераклад не толькі ксеракопіі, але і натарыяльнага запэўніванні ксеракопіі;

 — легалізацыі або прастаўлення апастыля, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

Аплата консульскага збору прымаецца толькі безнаяўным спосабам з дапамогай выкарыстання карт электронных плацяжоў, банкаўскага пераводу на рахунак амбасады ў доларах ЗША з прадастаўленнем квітанцыі аб аплаце. Памеры консульскіх збораў за выдачу віз, ажыцяўленне адміністрацыйных працэдур, выкананне натарыяльных дзеянняў устаноўлены Падатковым Кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя наведвальнікі! У сувязі з прыпыненнем авіязносін з Рэспублікай Беларусь, консульскі аддзел Пасольства рэкамендуе замежным грамадзянам, якія плануюць наведванне Беларусі, адкласці падачу дакументаў для афармлення ўсіх катэгорый віз да з'яўлення афіцыйнай інфармацыі авіяперавозчыкаў аб аднаўленні палётаў. У выпадку ўзнікнення пытанняў просім звяртацца па тэлефоне.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці