:

Палітычнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Туркменістана

Рэспубліка Беларусь і Туркменістан – даўнія і надзейныя сябры і партнёры. Двухбаковае супрацоўніцтва заўсёды будавалася на аснове шчырага сяброўства, узаемнай павагі і даверу.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 21 студзеня 1993 года. Пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта ў 1995 годзе ў г.Мінску, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане – у 2002 годзе ў г.Ашхабадзе.

Візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Туркменістан адбыліся ў маі 2002 г., чэрвені 2009 г., красавіку 2011 г., лістападзе 2013 г., снежні 2015 г. і сакавіку 2017 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь таксама наведваў Туркменістан для ўдзелу ў пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у снежні 2012 г. і кастрычніку 2019 г. Прэзідэнт Туркменістана наведаў Беларусь з афіцыйнымі візітамі ў студзені 2010 г., красавіку 2012 г., кастрычніку 2014 г. і маі 2016 г.

Падпісанне двухбаковых дакументаў у ходзе афіцыйнага візіту ў Туркменістан Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі (30 сакавіка 2017 г.) 

Візіты Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Туркменістан адбыліся ў 2012, 2013 і 2014 гадах. Урадавыя дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь наведвалі Туркменістан для ўдзелу ў пасяджэннях Савета кіраўнікоў урадаў СНД у 2012, 2019, 2024 і 2026 гадах. Туркменістан таксама неаднаразова наведвалі намеснікі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Плённы і канструктыўны характар маюць кантакты паміж міністэрствамі замежных спраў двух краін. Беларусь і Туркменістан паспяхова ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне, аказваюць узаемную падтрымку на выбарах у органы ААН. Рэспубліка Беларусь рэгулярна падтрымлівае ініцыятывы Туркменістана ў рамках гэтай міжнароднай арганізацыі.

У 2025 годзе міністры замежных спраў Беларусі і Туркменістана правялі дзве тэлефонныя размовы і сустрэчу на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у г.Душанбэ (кастрычнік), падчас якіх абмеркавалі неадкладныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

З 2011 года праводзяцца палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў, што дае магчымасць аператыўна і прадметна разглядаць актуальныя пытанні беларуска-туркменскіх адносін, вызначаць найбольш прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння і планаваць практычныя меры па іх рэалізацыі. 21 мая 2026 г. у г.Ашхабадзе адбыўся чарговы раунд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў.

Развіваецца міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Парламентарыі нашых краін праводзяць сустрэчы ў Туркменістане, на міжнародных пляцоўках, а таксама ў анлайн-фармаце. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2024 і 2025 гадах па запрашэнні туркменскага боку прыняла ўдзел у анлайн-сустрэчах кіраўнікоў парламентаў краін-членаў Групы сяброў нейтралітэту, якія былі арганізаваны Меджлісам Туркменістана.

Сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Старшыні Меджліса Туркменістана арганізаваны ў красавіку 2025 г. і маі 2026 г. адпаведна ў г.Ташкенце (Узбекістан) і г.Санкт-Пецярбургу (Расія).

Дагаворна-прававая база Рэспублікі Беларусь і Туркменістана ўключае каля 100 двухбаковых дакументаў, у тым ліку 4 міждзяржаўныя, 29 міжурадавых і звыш за 60 міжведамасных міжнародных дагавораў.

Прадметам рэгулявання двухбаковых міжнародных дагавораў з'яўляецца гандлёва-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, мытнае супрацоўніцтва, падаткаабкладанне, інвестыцыі, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, барацьба са злачыннасцю, транспарт (аўтамабільны, паветраны), адукацыя, ахова здароўя, турызм, узаемныя паездкі грамадзян.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці