Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Туркменістана
Прыярытэтным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Эканомікі Беларусі и Туркменістана шмат у чым узаемадапаўняльныя, што абумоўлівае патэнцыйныя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва ў розных напрамках, у тым ліку ў прамысловай, сельскагаспадарчай, транспартна-інфраструктурнай і лагістычнай сферах.
У 2010 годзе створана Міжурадавая Беларуска-Туркменская камісія па эканамічнаму супрацоўніцтву. 22 мая 2019 г. у г.Ашхабадзе адбылося яе дзевятае пасяджэнне. 26 лютага 2021 г. праведзена анлайн-сустрэча сустаршыняў Міжурадавай камісіі з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і кіраўнікоў дыпмісій дзвюх краін.
У Туркменістане дзейнічаюць больш за 10 суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, функцыянуюць створаныя ў Ашхабадзе і Мінску адпаведна Беларуска-Туркменскі і Туркменска-Беларускі гандлёвыя дамы.
Штогод Беларускай гандлёва-прамысловай палатай пры садзейнічанні Гандлёва-прамысловай палаты і Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана арганізоўваюцца візіты прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў на буйнейшыя ўніверсальныя і спецыялізаваныя міжнародныя кангрэсна-выставачныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў г.Туркменістане. У рамках візітаў праводзяцца бізнес-сустрэчы і прадметныя перагаворы з зацікаўленымі ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва туркменскімі партнёрамі.