Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане
БЯСКОСТЫ ВЯЧАСЛАЎ ВАСІЛЬЕВІЧ
Нарадзіўся 4 жніўня 1975 года ў Брэсцкай вобласці, Рэспубліка Беларусь.
У 1996 годзе з адзнакай скончыў факультэт права і эканомікі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы па спецыяльнасці «міжнародныя эканамічныя адносіны».
У 1998 годзе скончыў паглыблены курс па макраэканоміцы і фінансаваму аналізу Аб'яднанага Венскага інстытута, Аўстрыя.
Працоўная дзейнасць:
Працоўная дзейнасць:
1996-1997 гг. — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь;
1997-2001 гг. — начальнік аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (аб'яднаныя ў 1999 г.);
2001-2006 гг. — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў;
2006-2009 гг. — намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела ахоўных мер і доступу на рынкі, намеснік начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі-начальнік аддзела мытна-тарыфнага рэгулявання і перамоў з СГА Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2009-2011 гг. — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі, саветнік;
2012-2018 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя (па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Гана, Габонскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Гамбія, Рэспубліцы Камерун, Рэспубліцы Кот-д'Івуар, Рэспубліцы Малі, Рэспубліцы Сенегал і Тогалезскай Рэспубліцы);
2018-2019 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
12 верасня 2019 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 9 кастрычніка 2019 г. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Туркменістана Бердымухамедаву Г.М.
Валодае ангельскай і нямецкай мовамі.
Жанаты, мае дзвюх дачок.