:

«АДПАЧЫНАК-2023» — самая буйная турыстычная выстава Беларусі адбудзецца ў красавіку 2023 года

22.03.2023 г.

«АДПАЧЫНАК-2023» — самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі «Турызм і адпачынак» пройдзе ў перыяд з 13 па 15 красавіка 2023 года ў г.Мінску (tourexpo.by).

Гэта міжнародная дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку. Удзельнікі і наведвальнікі выставы маюць магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца аб трэндах індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы. Гэта эфектыўная бізнес-пляцоўка для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.

На адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту плануецца арганізаваць выставу тэхнікі найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі па арганізацыі экскурсій — МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ.

Для накіравання заявак на ўдзел і атрымання дадатковай інфармацыі просім звяртацца да арганізатара мерапрыемства РУП «НВЦ „БелЭкспа”, кіраўнік праекта — Наталля Лазарчык, мабільны тэлефон 375 29 889 56 63 (Viber, Telegram, WhatsApp), гарадскі тэлефон 375 17 334 01 3 эл.пошта — tourfair@belexpo.by.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці