Беларускія прадпрыемствы ўдзельнічаюць у Міжнароднай выставе Türkmentel-2024 у Ашхабадзе
14.11.2024 г.14 лістапада 2024 года ў г. Ашхабадзе пачала працу XVII Міжнародная выстава і навуковая канферэнцыя Türkmentel-2024, прысвечаная тэлекамунікацыям, тэлеметрыі, інфармацыйным тэхналогіям і тэле-радыёабсталяванню.
Рэспубліку Беларусь на маштабным форуме прадстаўляюць СЗАТ «Белтэлекабель» і ТАА «Рэгула», дэманструючы ўдзельнікам і гасцям мерапрыемства сваю лепшую экспартную прадукцыю.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў праведзены сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі з ліку дзяржаўных органаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.