:

Аб сустрэчы Пасла з дэлегацыяй ААТ «МАЗ»

13.04.2023 г.

12 красавіка 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Бяскостага В.В. з дэлегацыяй ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТОМАЗ» у складзе: Заўгародні А.М. — намеснік камерцыйнага дырэктара; Сайчык С.М. — Начальнік упраўлення арганізацыі сэрвіснага і тэхнічнага суправаджэння аўтатэхнікі; Папковіч С.А. — Начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей па экспарце.
Абмеркаваны пытанні бягучага супрацоўніцтва з партнёрамі ў Туркменістане, у тым ліку сэрвіснае абслугоўванне аўтатэхнікі, а таксама пытанні функцыянавання Цэнтра беларускай тэхнікі ў г.Ашхабадзе і прадстаўніцтва ААТ «МАЗ» у Туркменістане.
Пры падтрымцы Пасольства праведзены сустрэчы прадстаўнікоў беларускага прадпрыемства з туркменскімі дзелавымі коламі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці