:

Аб сустрэчы Пасла з дэлегацыяй БЧ

05.05.2023 г.

4 мая 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Бескастога В.В. з дэлегацыяй Беларускай чыгункі на чале з Першым намеснікам начальніка БЧ – Дулубам П.М. Абмеркаваны пытанні бягучага супрацоўніцтва з партнёрамі ў Туркменістане, а таксама перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках развіцця міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач-Поўдзень».

Прадстаўнікі БЧ прыбылі ў г. Ашхабад для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі і выставе на тэму: «Міжнародныя транспартна-транзітныя калідоры: узаемасувязь і развіццё 2023». 

Даведачна. 2-я Міжнародная канферэнцыя і выстава «Міжнародныя транспартна-транзітныя калідоры: узаемасувязь і развіццё» прайшла 3-4 мая 2023 года ў Ашхабадзе. Арганізатарамі Міжнароднай канферэнцыі выступілі Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў Туркменістана, а таксама Агенцтва: «Туркмендэмірёлары», «Туркменаўтаулаглары», «Туркменхаваелары», «Туркмендэнізёлары», «Туркменмарагатнашык», «Дэмірёлары» адкрытыя акцыянерныя таварыствы: «Туркменскія авіялініі», «Марскі гандлёвы флот», «Балканскі Суднабудаўніча-рамонтны завод» і «Транспартна-лагістычны цэнтр Туркменістана» ў партнёрстве з ХО «Туркмен Форум». 

На палях канферэнцыі падпісаны Мемарандум аб развіцці супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і Агенцтвам «Туркмендэмірёлары» ў сферы чыгуначнага транспарту.

Удзел у Міжнароднай канферэнцыі і выставе таксама прынялі прадстаўнікі шэрагу беларускіх кампаній і арганізацый: РУП «Белмытсэрвіс», IBA Group, ТАА «Белгруз», ТАА «Транскантэйнер-Захад», РУП «Белпошта».
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці