Пра сустрэчу Пасла Беларусі В.Бяскостага з Генеральным дырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў Туркменістана М.Чакыевым
03.10.2022 г.1 кастрычніка 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Генеральным дырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў Туркменістана, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Мамметханам Чакыевым.
Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку – падрыхтоўка да 10-га пасяджэння Камісіі. Бакамі адзначана наяўнасць рэзерваў для нарошчвання двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў сферы транспарту.