Пра сустрэчу Пасла Беларусі В.Бяскостага з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана А.Гурбанавым
24.12.2024 г.24 снежня 2024 г. з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслаў Бяскосты правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана Ахметам Гурбанавым.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы беларуска-туркменскіх адносін. Разгледжаны асноўныя напрамкі
гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння.
А.Гурбанаў падзякаваў паслу за ўклад у развіццё двухбаковых сувязяў.