:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі С.Чапурнога з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана М.Бяшымавай

11.03.2025 г.

11 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана Мяхры Бяшымавай.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы беларуска-туркменскіх адносін у культурна-гуманітарнай сферы, правядзенне чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, а таксама пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.

М.Бяшымава павіншавала С.Чапурнога з пачаткам працы ў Ашхабадзе і выказала гатоўнасць у аказанні садзейнічання ў развіцці шматпланавага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці