Пра падрыхтоўку да VI Усебеларускага народнага сходу
25.01.2021 г.11-12 лютага 2021 года ў горадзе Мінску адбудзецца VI Усебеларускі народны сход, прысвечаны падвядзенню вынікаў і разгляду ключавых задач і кірункаў развіцця краіны на перспектыву.
У ходзе мерапрыемства плануецца прыняць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады. У цяперашні час завяршаецца яе грамадскае абмеркаванне, ад грамадзян працягваюць паступаць прапановы, якія закранаюць розныя аспекты функцыянавання дзяржавы.
Азнаёміцца з асноўнымі палажэннямі дакумента, а таксама ўнесці прапановы па яго напаўненню грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць на сайце Усебеларускага народнага сходу.