Аб уручэнні Паслом Беларусі ў Туркменістане С.Чапурным даверчых лістоў Прэзідэнту Туркменістана С.Бердымухамедаву
08.01.2025 г.7 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву.
У ходзе сустрэчы бакі адзначылі прыхільнасць развіццю ўсяго спектра двухбаковых адносін, а таксама прадаўжэнню практыкі канструктыўнай узаемнай падтрымкі ў рамках работы на міжнародных пляцоўках.
С.Бердымухамедаў пажадаў С.Чапурному прадуктыўнай працы, у сваю чаргу кіраўнік беларускай дыпмісіі запэўніў, што прыкладзе максімальныя намаганні для далейшага развіцця дружалюбных адносін і ўсебаковага пашырэння плённага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.