:

Аб інвентарызацыі дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва

04.03.2021 г.

У рамках рэалізацыі дасягнутых 26 студзеня 2021 г. у ходзе онлайн-сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін дамоўленасцей 4 сакавіка г.г. адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж структурнымі падраздзяленнямі Міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Туркменістана па інвентарызацыі дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.


Падчас кансультацый бакі асаблівую ўвагу надалі пытанню ўзгаднення і падрыхтоўкі да падпісання новых міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных дагавораў у галіне гандлева-эканамічных адносін, культуры і спорту, транспартнай галіны, сферы судовай медыцыны.


Дасягнуты дамоўленасці па актывізацыі працы ў дадзеным кірунку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці