:

Аб мерапрыемстве, прымеркаваным да пачатку старшынства Рэспублікі Беларусь у СНД

12.02.2021 г.

12 лютага 2021 года ў Пасольстве Беларусі ў Туркменістане адбыўся брыфінг і сяброўскі ланч з удзелам кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў-удзельніц СНД, прысвечаны пачатку старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці.

Пасол Вячаслаў Бяскосты праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб прыярытэтах старшынства Рэспублікі Беларусь, агучаных кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў пры статутных і іншых органах Садружнасці 28 студзеня 2021, а таксама аб запланаваных у бягучым годзе мерапрыемствах.

Госці мерапрыемства былі таксама праінфармаваны аб выніках праведзенага ў Мінску 11-12 лютага 2021 года Усебеларускага народнага сходу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці