Пра сустрэчу Пасла Беларусі С.Чапурнога са Старшынёй Меджліса (Парламента) Туркменістана Д. Гулманавай
14.02.2025 г.14 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны сустрэўся са Старшынёй Меджліса Туркменістана Дуньягазель Гулманавай.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні пашырэння беларуска-туркменскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, уключаючы магчымасць правядзення ўзаемных візітаў парламентарыяў, кантакты ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама іншыя перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння.
Д.Гулманава павіншавала С.Чапурнага з прызначэннем на пасаду і, выказаўшы гатоўнасць да канструктыўнага ўзаемадзеяння, пажадала плённай працы на карысць развіцця сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам.