:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Чапурнога з Міністрам замежных спраў Туркменістана Р.Мерадавым

06.01.2025 г.

6 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны ўручыў копіі даверчых грамат намесніку Старшыні Кабінета Міністраў, Міністру замежных спраў Туркменістана Рашыду Мерадаву.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-туркменскіх адносін і перспектывы іх развіцця. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага, культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама задзейнічання патэнцыялу гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін па ўдзелу ў выставачных мерапрыемствах.

Р.Мерэдаў павіншаваў С.Чапурнога з прызначэннем і, пажадаўшы плённай працы, выказаў гатоўнасць туркменскага боку аказваць садзейнічанне і падтрымку ў ажыццяўленні яго дыпламатычнай дзейнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці