:

Пасол Беларусі ў Туркменістане Станіслаў Чапурны прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

11.05.2025 г.

7 мая 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Станіслаў Чапурны наведаў перадсвяточны канцэрт у Туркменскім нацыянальным музычна-драматычным тэатры імя Махтумкулі, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

9 мая 2025 года С.Чапурны прыняў удзел у афіцыйных мерапрыемствах у Мемарыяльным комплексе «Народная памяць» у г.Ашхабадзе. Урачыстую калону ў складзе членаў Урада і Парламента Туркменістана, старэйшын, акрэдытаванага дыпламатычнага корпуса і моладзі ўзначаліў Нацыянальны Лідар туркменскага народа, Старшыня Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедаў.

Таксама 9 мая Пасол C.Чапурны, дыпламаты, супрацоўнікі Пасольства і члены іх сем'яў прынялі ўдзел у грамадскай акцыі «Бессмяротны полк» у г.Ашхабадзе і ўсклалі кветкі да помніка «Вечная слава», прысвечанага памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці