:

Пра сустрэчу Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў, Міністрам замежных спраў Туркменістана Р.Мерэдавым

26.01.2021 г.

26 студзеня 2021 г. прайшла анлайн-сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў, Міністрам замежных спраў Туркменістана Рашыдам Мерэдавым.

Адбыўся адкрыты дыялог, падчас якога былі разгледжаны ўсе актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў, у тым ліку ўзаемадзеянне Мінска і Ашхабада ў палітычнай сферы і на міжнародных пляцоўках, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, сумесная праца ў галіне адукацыі і культуры.

Бакамі быў неаднаразова падкрэслены гістарычна склаўшыйся цесны характар двухбаковых адносін, выказана цвёрдая перакананасць у неабходнасці іх далейшага развіцця.

Падчас сустрэчы была падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Туркменістана на 2021-2022 гады. Дакументам, у прыватнасці, прадугледжана правядзенне шэрагу тэматычных кансультацый на ўзроўні кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і экспертаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці