:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі С. Чапурнога з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана А.Гурбанавым

11.02.2025 г.

11 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана Ахметам Гурбанавым.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы беларуска-туркменскіх адносін. Разгледжаны асноўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння, пытанні ўзаемнай падтрымкі ініцыятыў дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, а таксама ўдзел дзелавых колаў у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах у 2025 годзе.

А.Гурбанаў павіншаваў С.Чапурнога з пачаткам працы ў Ашхабадзе і пажадаў поспехаў у справе развіцця шматпланавага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці