:

Аб удзеле Пасольства ў Канферэнцыі-выставе, прысвечанай Дню работнікаў дыпламатычнай службы Туркменістана

19.02.2025 г.

18 лютага 2025 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане прыняло ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных МЗС Туркменістана з нагоды Дня работнікаў дыпламатычнай службы. У Інстытуце міжнародных адносін МЗС Туркменістана акрэдытаваныя ў краіне дыпламатычныя прадстаўніцтвы арганізавалі нацыянальныя павільёны. У павільёне Пасольства Беларусі госці і ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з эканамічнымі дасягненнямі сучаснай Беларусі, культурным, турыстычным і адукацыйным патэнцыялам краіны.

У рамках агляду выставы адбыўся абмен думкамі Пасла С.Чапурнога з кіраўніцтвам МЗС Туркменістана па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці