:

У Сумеснай туркмена-расійскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе ім. А.С. Пушкіна адбыўся кінапаказ мастацкага фільма «У жніўні 44-га…»

06.05.2025 г.

6 мая 2025 года Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Туркменістане сумесна з Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Туркменістане і Рускім домам у г.Ашхабад у рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне арганізаваны кінапаказ мастацкага фільма «У жніўні 44-га…» (рэжысёр М.Пташук, кінастудыя «Беларусьфільм»).

Пасол Беларусі ў Туркменістане Станіслаў Чапурны ў сваім выступленні да гледачоў асабліва адзначыў ваенныя злачынствы гітлераўцаў на акупаваных тэрыторыях, падкрэсліў неабходнасць абараняць і беражліва захоўваць гістарычную праўду, памяць аб подзвігу франтавікоў і працаўнікоў тылу, чые бяспрыкладныя мужнасць, гераізм і самаадданая любоў да Радзімы павінны служыць прыкладам маладому пакаленню.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці