:

Пра беларуска-туркменскія кансультацыі паміж МЗС

28.02.2023 г.

28 лютага 2023 г. у г.Ашхабадзе адбыліся беларуска-туркменскія кансультацыі паміж МЗС.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Ігар Назарук, туркменскую — намеснік Міністра замежных спраў Бердыніяз Мяціеў.
У ходзе перагавораў абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый. Разгледжаны блок пытанняў супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, а таксама дагаворна-прававой базы і падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў г.Ашхабад адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці