Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана А.Язмырадавым
01.10.2022 г.30 верасня 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Аннагелдзі Язмырадавым.
Абмеркаваны пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку, узаемны гандаль прадукцыяй АПК, перспектывы паставак беларускай тэхнікі для патрэб сельскай гаспадаркі Туркменістана.