:

Міністэрства замежных спраў Беларусі да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны запускае праект у сацыяльных сетках

18.05.2021 г.

Беларускае знешнепалітычнае ведамства прапануе паглядзець на Брэсцкую крэпасць і гісторыю яе абароны не толькі праз прызму сухіх фактаў і статыстыкі, а ўбачыць лёсы звычайных людзей са сваімі радасцямі і нягодамі. МЗС Беларусі будзе дзяліцца ўрыўкамі з асабістых лістоў ваеннаслужачых крэпасці і членаў іх сем'яў, напісаных імі літаральна за некалькі тыдняў да пачатку гэтай страшнай вайны.

Першая публікацыя з гэтай серыі ўжо даступна.

Калі вы захочаце падзяліцца урыўкамі з лістоў сваіх родных і блізкіх, напісаных імі да або падчас вайны, калі ласка, размяшчайце інфармацыю з хештегом # ВОВ80

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці