Аб удзеле ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня нейтралітэту
12.12.2023 г.У рамках Міжнароднага форуму «Дыялог – гарантыя міру», арганізаванага 11 снежня 2023 г. Міністэрствам замежных спраў Туркменістана да Міжнароднага дня нейтралітэту і 28-й гадавіны набыцця Туркменістанам пастаяннага нейтральнага статусу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане прыняло ўдзел у выставе, на якой прадставіла эканамічны, адукацыйны і турыстычны патэнцыял нашай краіны.
Каля беларускага стэнда адбылася гутарка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане В.Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана, Міністрам замежных спраў Р.Мерадавым.
Таксама Пасол прыняў удзел у Сустрэчы Групы сяброў Нейтралітэту ў інтарэсах міру, бяспекі і ўстойлівага развіцця.