Пра сустрэчу Пасла Беларусі С.Чапурнога з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Б.Аннаевым
31.03.2026 г.31 сакавіка 2026 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслава Чапурнога з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана па транспартна-камунікацыйным комплексе Батырам Анаевым.
Абмеркаваны пытанні авіяцыйных зносін паміж краінамі і пашырэння ўзаемадзеяння ў транспартна-лагістычнай сферы ў цэлым, а таксама перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і правядзення чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі.

