Пра сустрэчу Пасла Беларусі С.Чапурнога з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Б.Мамедавым
23.10.2026 г.22 кастрычніка 2026 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслава Чапурнога з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана па ахове здароўя, адукацыі, навуцы і спорту Батырам Мамедавым.

У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у рамках праведзенай 7 кастрычніка 2026 г. у Нацыянальнай турыстычнай зоне «Аваза» сустрэчы намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пяткевіч Н.У. з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Маммедавым Б.М. абмеркаваны комплекс пытанняў па актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, адукацыі і спорту, а таксама магчымасць правядзення ў бліжэйшы час чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.