:

Інфармацыя для грузаперавозчыкаў

24.03.2022 г.

З 1 чэрвеня 2022 года замежным аўтатранспартным сродкам, якія ажыццяўляюць міжнародныя аўтамабільныя грузаперавозкі, дазваляецца транзітны праезд па тэрыторыі Туркменістана па маршруце КПП «Сарахс (Іран) — Сарахс (Туркменістан)» — КПП «Фарап (Туркменістан) — Алат (Узбекістан) Сарахс (Туркменістан) — Сарахс (Іран)» з кіроўцамі.

Пры ўездзе на пункт перасячэння дзяржаўнай мяжы Туркменістана замежныя вадзіцелі будуць абавязаны:

- прадаставіць для праходжання спецыяльнай санітарнай апрацоўкі ўсю дакументацыю, неабходную для афармлення працэдур транзітнага праезду;

- ажыццявіць праходжанне ўстаноўленай санітарнай апрацоўкі аўтатранспартнага сродку;

- прайсці экспрэс тэсціраванне на COVID-19 і па яго выніках атрымаць дазвол на транзітны праезд. Вадзіцелю будзе выдадзены адпаведны медыцынскі дакумент. У выпадку станоўчага выніку тэсціравання, вадзіцелю будзе прапанаваны прайсці лячэнне або вярнуцца назад.

- мець пры сабе і прадаставіць кампетэнтным органам Туркменістана наступныя дакументы:

- афіцыйны дакумент аб праходжанні вакцынацыі супраць COVID-19 (тэрмінам не менш як 42 дні пасля апошняй вакцынацыі);

- афіцыйны дакумент, які пацвярджае наяўнасць антыцелаў супраць COVID-19;

- афіцыйны дакумент, які пацвярджае праходжанне тэста на COVID-19 і яго адсутнасці тэрмінам не больш за 72 гадзіны з моманту яго выдачы.

Пры наяўнасці вышэйзгаданых дакументаў вадзіцелі будуць вызвалены ад праходжання каранціннага нагляду.

Транзітнае перамяшчэнне па тэрыторыі Туркменістана будзе ажыццяўляцца на бескантактавай аснове з мясцовым насельніцтвам у складзе калоны, якія суправаджаюцца спецыяльным аўтатранспартам дарожнай паліцыі, па загадзя вызначаным маршруце, указаным у спецыяльна выдадзеных дарожных картах. Перамяшчэнне будзе ажыццяўляцца толькі ў светлы час сутак, пачынаючы з 08.00 мясцовага часу. Падчас руху аўтакалоны вадзіцелям забараняецца спыняцца і пакідаць кабіну аўтатранспартнага сродку без дазволу суправаджаючых. На шляху аўтакалоны вызначаны спецыяльныя аўтастаянкі для адпачынку, дзе таксама прадугледжана магчымасць правядзення рамонтных работ, ажыццяўлення запраўкі палівам, набыцця прадуктаў харчавання. Вадзіцелям без падставы забараняецца пакідаць тэрыторыю вышэйназваных аўтастаянак.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці