:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Туркменістане В.Бяскостага ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі

09.05.2021 г.

9 мая 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслаў Бяскосты прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі ўсклаў кветкі да помнікаў мемарыяльнага комплексу «Halk hakydasy» («Народная памяць»), прысвечаных загінулым у ходзе Геактэпінскай бітвы, Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў і Ашхабадскага землятрусу 1948 года, а таксама ўдзельнічаў у памінальным мерапрыемстве «Садака-іфтарэ», прысвечаным загінулым у ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці