:

Пра магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаныя тэрміны

07.07.2021 г.

Замежныя грамадзяне могуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь па адукацыйных праграмах, інтэграваным з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у скарочаныя тэрміны.

Такая практыка паспяхова ўжываецца беларускімі ўстановамі адукацыі ўжо шмат гадоў. У залежнасці ад спецыяльнасці, тэрмін навучання ва універсітэце па праграмах з скарачэннем тэрміну навучання можа зменшыцца на 1 — 1,5 года.

Сёння ў пяці філіялах дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» маецца магчымасць ажыццяўляць навучанне замежных грамадзян па адукацыйных праграмах, асвоіўшы якія, можна паступіць ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання адукацыі ў скарочаныя тэрміны. Больш падрабязная інфармацыя даступна па спасылцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці