:

Аб удзеле ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2026 г.

6 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Станіслаў Чапурны наведаў перадсвяточны канцэрт у Туркменскім нацыянальным музычна-драматычным тэатры імя Махтумкулі, прысвечаны 81-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

7 мая 2026 г. супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане і члены іх сем'яў наведалі, адкрытую ў Музеі выяўленчых мастацтваў Туркменістана, выставу «Памяць нашым героям», прысвечаную Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Станіслаў Чапурны пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей музея.

8 мая 2026 г. тэлеканалам «МІР-24» апублікавана інтэрв'ю Пасла С.Чапурнога з нагоды Дня Перамогі.

9 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Станіслаў Чапурны, супрацоўнікі Пасольства і члены іх сем'яў ўсклалі кветкі да помніка «Вечная слава», прысвечанаму памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчанаму у Мемарыяльным комплексе «Народная памяць» у г.Ашхабадзе.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці