Аб удзеле беларускіх ВНУ і прадпрыемстваў у Міжнароднай выставе ў г.Ашхабадзе
13.10.2026 г.10-12 кастрычніка 2026 г. беларускія вышейшыя навучальныя установы (БДУ, БНТУ, ГДМУ) і прадпрыемствы холдынгу «Белфармпрам» (РУВП «Белмедпрэпараты», ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», ВРУП «Мінскінтэркапс») прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе і навуковай канферэнцыі «Ахова здароўя, адукацыя і спорт у эру Адраджэння новай эпохі магутнай дзяржавы» (г.Ашхабад). На калектыўных стэндах «Адукацыя ў Беларусі» і «Белфармпрам» удзельнікі і наведвальнікі выставы змаглі азнаёміцца з адукацыйным патэнцыялам, навінкамі фармацэўтычнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўнікі айчынных ВНУ давялі да ведама абітурыентаў інфармацыю аб асаблівасцях уступнай кампаніі ў 2026/2027 гг., супрацоўнікі фармпрадпрыемстваў правялі шэраг В2В сустрэч з дзейнымі і патэнцыяльнымі туркменскімі партнёрамі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва.