Аб сустрэчы Пасла з дэлегацыяй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
30.06.2023 г.28 чэрвеня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Бяскостага В.В. з дэлегацыяй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на чале з намеснікам старшыні – Корзунам А.У., якая прыбыла па запрашэнні туркменскіх калег для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця горада дзяржаўнага значэння – Аркадаг. Абмеркаваны пытанні бягучага супрацоўніцтва з туркменскімі партнёрамі, а таксама перспектывы і абмен вопытам па эксплуатацыі аб'ектаў камунальнай гаспадаркі.
У гэты ж дзень прайшла сустрэча беларускай дэлегацыі з хякімам г. Ашхабад Р. Гандзімавым. Адбыўся прадметны абмен думкамі аб перспектывах узаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, уключаючы камунальную гаспадарку, адукацыю, пытанні цыфравізацыі.