:

Аб брыфінгу па актуальных пытаннях

11.06.2021 г.

14 чэрвеня 2021 г. у 15.00 (па мінскім часе) пад эгідай МЗС Рэспублікі Беларусь на базе Нацыянальнага прэс-цэнтра будзе арганізаваны брыфінг для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Удзел у мерапрыемстве прымуць кіраўніцтва Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, Следчага камітэта, Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі тэмамі стануць развіццё сітуацыі вакол рэйса авіякампаніі «Ryanair» Афіны – Вільнюс, выезд з Беларусі асобных прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці, транзіт нелегальных мігрантаў, новыя абставіны вакол справы Р.Пратасевіча.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці