Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане
Чапурны Станіслаў Уладзіміравіч
Нарадзіўся ў г. Мінску 17 ліпеня 1972 года.
У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
1994 – 1998 гг. — праца на розных пасадах у мытных органах Рэспублікі Беларусь;
1998 – 1999 гг. — галоўны спецыяліст дагаворна-прававога ўпраўлення апарату міністра па справах СНД, галоўны саветнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
1999 – 2000 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення па справах Саюза Беларусі і Расіі, начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі-ўдзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2000 – 2002 гг. – саветнік аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г.Новасібірску;
2002 – 2007 гг. – саветнік аддзела экспартнага кантролю дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці; саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2007 – 2010 гг. – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль;
2010 – 2014 гг. – начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення-начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі Галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2014 – 2021 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі;
2021 – 2024 гг. – начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
са снежня 2024 г.па цяперашні час – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.
Валодае беларускай, рускай і англійскай мовамі.
Жанаты. Мае дачку.