:

Аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск

Аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск

Згодна з Указам*, уезд і выезд грамадзян дзяржаў па прыкладаемым пераліку ў бязвізавым рэжыме на тэрмін да 30 сутак ** ажыццяўляецца толькі праз пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным аэрапорце “Мінск”.

Гэты лад бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расейскай Федэрацыі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, памежны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Дзеянне Ўказа не распаўсюджваецца таксама на замежнікаў, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты пад увагу не прымаюцца.

Для ўезда ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець:

— сапраўдны агульнаграмадзянскі пашпарт ці іншы яго замяняючы дакумант, прызначаны для выезду за мяжу; 

— грошы: на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням; 

— медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 000 еўра, дзеючы ў Беларусі.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца таксама наяўнасць у дакуменце для выезда за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» на працягу 30 дзён з даты ўезду.

* Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь " Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян»

** уключаючы дзень прылёту і адлёту.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці