:

Аб запрашэнні да супрацоўніцтва з СФГ «Ягадка»

15.04.2022 г.

Сялянская (фермерская) гаспадарка «Ягадка» запрашае да супрацоўніцтва прадпрымальнікаў і фермераў Туркменістана, зацікаўленых у арганізацыі вырошчвання ягадных культур (буякі, журавіны, бружмель, брусніца і інш.).

СФГ «Ягадка» мае якасны пасадачны матэрыял, адаптаваны да глебава-кліматычных умоў розных рэгіёнаў, якім карыстаюцца сялянскія (фермерскія) гаспадаркі ў Расіі, Грузіі, Узбекістане.

З улікам актыўнага развіцця ў Туркменістане цяплічных гаспадарак перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва можа стаць праект па вырошчванні на тэрыторыі краіны высокапрадукцыйных сартоў буякі адаптаваных да кліматычных умоў Цэнтральна-азіяцкага рэгіёну. Падрабязная інфармацыя аб культываванні буякі ў паўднёвых рэгіёнах даступная па спасылцы, а таксама на сайце СФГ «Ягадка».

 

Кантактныя дадзеныя сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Ягадка»:

info@yagodka.by

222218 Рэспубліка Беларусь

Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, пас. Зялёны Бор

+375 29 684 51 82 (Viber, WhatsApp)

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці