:

Аб урачыстым прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

01.07.2022 г.

30 чэрвеня 2022 г. Пасольствам праведзены ўрачысты прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Туркменскі бок на мерапрыемстве прадстаўляў Генеральны дырэктар Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў, сустаршыня Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Чакыеў М.Б. Удзел у прыёме таксама прынялі кіраўнікі акрэдытаваныху Туркменістане дыпламатычных місій, офісаў міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў.

Госці мерапрыемства азнаёміліся з экспанатамі інфармацыйна-ілюстрацыйнай фотавыставы «Лясная песня», падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і прысвечанай гісторыі беларускага партызанскага руху.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці