:

Пра Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»

25.01.2022 г.

3 — 5 чэрвеня 2022 года ў горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці запланавана правядзенне Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

Калектывы і індывідуальныя выканаўцы бяруць удзел у фестывалі бясплатна. Усе выдаткі па забеспячэнні пражывання і харчавання ўдзельнікаў, арганізацыі культурнай праграмы бярэ на сябе аргкамітэт фестывалю.

За сваю гісторыю Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» запаліў нямала яркіх зорачак і стаў трамплінам у творчую будучыню.

Нішто так не збліжае дзяцей і моладзь розных краін, як радасць ад сумеснай творчасці і зносін. Безумоўна, «Залатая пчолка» яшчэ не раз адкрые яркія імёны і стане добрым стымулам для далейшага творчага росту юных талентаў.

Падрабязная інфармацыя аб Міжнародным фестывалі даступна на сайце Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці