:

Аб аднаўленні рэгулярных авіязносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам

30.09.2022 г.

Інфармуем, што Туркменскім бокам прынята рашэнне аб аднаўленні рэгулярных авіязносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам.

ААТ «Авіякампанія „Белавія” будзе ажыццяўляць рэйсы па маршруце Мінск — Туркменбашы — Мінск. Вылет з Мінска ў Туркменбашы па аўторках, з Туркменбашы ў Мінск — па серадах. Чакаецца, што першы рэйс адбудзецца 18-19 (25-26) кастрычніка 2022 года.

Па дадатковую інфармацыю просім звяртацца ў Прадстаўніцтва «Белавія» ў г.Ашхабадзе па адрасе: вул. 2028 (А. Гоўшудава), 50/2, 2 паверх, «Тэке базар», будынак «Ак Дэніз», 2-гі паверх. Тэлефон для даведак: (+993 12) 92-64-09, эл.пошта — ashgabat@belavia.by.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці