:

Аб урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2022 г.

9 мая 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслаў Бяскосты і супрацоўнікі Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У мемарыяльным комплексе “Halk hakydasy” («Народная памяць») Пасол Вячаслаў Бяскосты ўсклаў кветкі да манумента ў гонар загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.

Госці арганізаванага Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Туркменістане ўрачыстага мерапрыемства азнаёміліся з экспанатамі падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі інфармацыйна-ілюстрацыйнай фотавыставы «Лясная песня», прысвечанай гісторыі беларускага партызанскага руху.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці