:

Аб спрашчэнні парадку разлікаў за прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў

09.06.2022 г.

У афіцыйным тэлеграм-канале Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь паведамляецца, што рашэннем Урада і Нацбанка дазваляецца юрыдычным асобам — рэзідэнтам атрымліваць ад нерэзідэнтаў наяўную замежную валюту (даляры ЗША, еўра, кітайскія юані) пры правядзенні аперацый, звязаных з экспартам тавараў (работ, паслуг), з забеспячэннем залічэння атрыманых сродкаў на банкаўскія рахункі ў Беларусі.

Гэта мера з'яўляецца часовай, дзейнічае па 31 снежня 2023 г. і набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці